«... Праз 25 гадоў жывым не верыцца ў тое, што яны жывыя ...»
13 лютага ў актавай зале Малажынскай школы прайшоў Дзень Памяці, прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
13 лютага ў актавай зале Малажынскай школы прайшоў Дзень Памяці, прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты Берніковіч Уладзімір Мікалаевіч, які праходзіў службу ў Афганістане і Бугаёў Іван Нічыпаравіч, які ваяваў на тэрыторыі Сірыі, а таксама настаўнікі і вучні школы.
Правядзенне такіх сустрэч стала ў школе традыцыяй.Вучні школы падрыхтавалі для тых, хто сабраўся, літаратурна-музычную кампазіцыю, пранікнёныя вершы, ваенна-патрыятычныя песні, якія нікога не пакідалі абыякавымі, выклікаючы слёзы на вачах прысутных. У ходзе сустрэчы ветэранаў павіншавала старшыня Малажынскага сельскага савета Раманчук Ганна Пятроўна, якая павіншавала ветэранаў са святам, пажадала ўсім прысутным і іх сем'ям здароўя, поспехаў і чыстага мірнага неба над галавой. Таксама перад прысутнымі выступілі ўдзельнікі тых падзей. Яны ўспаміналі сваіх аднапалчан, з якімі выконвалі воінскі абавязак, таварышаў, якія загінулі на чужой зямлі. Расказалі дзецям аб цане жыцця і дружбы, якую яны навучыліся шанаваць менавіта там, на вайне. Вучні ўручылі воінам-інтэрнацыяналістам віншавальныя паштоўкі і падарункі, зробленыя сваімі рукамі.Чыталі вершы , спявалі песні, прыгадалі тых, хто не вярнуўся з гэтай страшнай вайны.
Вайна! Вельмі страшнае слова, вельмі балючае ... І якіб б ні быў час, якой бы ні была прычына, нічога няма даражэй чалавечага жыцця!
Людзі! Беражыце сваё жыццё, беражыце сваіх блізкіх! Азірніся, чалавек! У свеце і без гэтага шмат гора і няшчасця!
А памяць ніколі не зможа выкрасліць ні 1812, ні 1941, ні 1979 гады.
Памятайце, людзі! Памятайце, каб не памнажаць нашу боль і горыч!!!