Тыдзень беларускай мовы
Ва ўстанове адукацыі "Малажынская сярэдняя школа" праходзіць тыдзень беларускай мовы. Вучняў чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. З першага дня вучні і настаўнікі прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Гавары са мной па-беларуску". Кожны дзень яны змогуць праявіць свае таленты ў веданні беларускай мовы.