Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Кветкі ў падарунак ветэранам

Дата: 2 мая 2019 в 12:51
330 просмотров

Стаяла цёплая майская раніца. Вучні Млажынскай сярэдняй шолы разам з настаўніцай Шчучэнкай Марынай Міхайлаўнай з кветкамі ў руках крочылі па вуліцы. Яны накіраваліся павіншаваць педагогаў-ветэранаў у рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Дзякуй за працу!“.

Кветкі ў падарунак ветэранам

         Стаяла цёплая майская раніца. Вучні Млажынскай сярэдняй шолы разам з настаўніцай Шчучэнкай Марынай Міхайлаўнай з кветкамі ў руках крочылі па вуліцы. Яны накіраваліся павіншаваць педагогаў-ветэранаў у рамках рэспубліканскай прафсаюзнай  акцыі “Дзякуй за працу!“.

         Спачатку дзеці  наведалі Супруненку Васіля Аляксеевіча, які многа год укладваў у развіццё роднай школы, працуючы ў ёй завучам і развіваючы фізічныя здольнасці вучняў на ўроках фізічнай культуры і спорту. Павіншавалі  таксама Супруненку Людмілу Іванаўну, якая доўгі час выкладала ў школе матэматыку і заўсёды адказна ставілася да заняткаў. Уручылі паштоўку і кветкі Палявой Ніне Усцімаўне, якую былыя выпускнікі памятаюць як выкладчыцу біялогіі і гісторыі. Словы падзякі прагучалі ў адрас Давыдоўскага Івана Панцялеевіча, які аддаў шмат гадоў навучанню і выхаванню вучняў пачатковых класаў. Выпускнікі памятаюць гэтага строгага, але справядлівага і таленавітага педагога. Не абмінулі ўвагай і Сапегу Марыю Адамаўну з Харко Ганнай Іванаўнай, якія на працягу доўгага часу  працавалі ў мясцовай школе тэхработнікамі і адказна ставіліся да сваіх абавязкаў. У вачах апошніх стаялі слёзы. Гэта былі слёзы радасці  таго, што іх праца на карысць роднай школы не забыта, бо маладое пакаленне шануе і памятае ветэранаў.

         Старшыня прафкама Малажынскай сярэдняй школы Шчучэнка Марына Міхайлаўна

        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.