Раённы конкурс чытальнікаў "Захаваем свет разам"
24 сакавіка ва ўстанове прайшоў раённы конкурс чытальнікаў "Захаваем свет разам" на якім вучні чыталі мастацкія творы сучасных літаратараў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; мастацкія творы выхадцаў з Гомельшчыны – народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І. Шамякіна, І.Навуменкі, а таксама пісьменнікаў М.Гамолкі, А.Грачанікава, І.Сяркова, Б. Сачанкі.
Віншуем і нашых вучняў з добрым вынікам: Маснавец Людміла дыплом 2 ступені, Харко Сцяпан дыплом 3 ступені, Маручок Андрэй атрымаў дыплом у намінацыі "За шчырасць і выразнасць чытання".